Box

Поле брацкай крывi

Яднайцеся, народы бацькаў мужных,

Праз стогн рабоў гучыць наш гiмн.

На волю пададзiмся зграей дружнай,

Народ братоў, ты больш тут не адзiн.

Не дзеля славы слабых баранiць,

Кожны хлапчук ухопiцца за зброю.

Каб разам с татам мiрна пiва пiць,

I ў жнiвень у полi працавать касою.

Мы не сагнемся перад нацiскам нягод,

Расія, Украіна, Беларусь.

Мы лепшыя сябры, i кожны год,

Я са слязою намі ганарусь.

З нас хопіць барацьбы і хопіць гора,

Душа сціскаецца, калі салдаты мруць.

Сястрыца праведнасьць, нябёсаў мора,

Яны вянкi на могiлкi плятуць.

Як свiн у брудзе жалуды шукае,

Так i дзяды змагалiсь пад крыжом.

Байцы народаў свята закахалiсь,

У сваю Радзiму, поле крывi, дом.

Не раз'яднайце нас, баяры!

Вакол сваiх палацаў люд вы пашануйце.

Наша зямля не палігон, а дзеці – не тавары.

Слугі народа, свой народ ратуйце!

Паны паселі, думу разважаюць,

Даверлівых людзей абкрасці як.

Трымайце вілы, слаўныя сяляне,

Давайце разам падымаць свабоды сцяг.

На полi брацкай крывi конi ржуць,

I грохат стрэльб, i шабляў звон.

За перамогу бiцца – вось сялянски пуць?

Хiба тваю душу змянiў пагон?

Улада, што клялася баранiць народ,

У гэты момант той народ і цісне.

Але ж запомніце! На танкі пойдзем ўброд,

І нават мышка слова папярок ня піскне.

Адзiн народ: братоу, сясцёр.

Расія, Украіна, Беларусь.

Бягу насустрач ветру – ногі сцёр,

Усімі намі вечна ганарусь.