Белы крумкач
Разбурыўшы адзіным рашэннем,
Выклікаю анёла з нябёсаў.
Прапалоўшы старое карэнне,
Я пачаў разважаць, як філосаф.
Быць можа людзі тыя ж каменні,
Што каля рэчкі блішчаць на пяску.
Разам з ветрам гуляюць шальныя праменні,
А яны ўвагнаны ў тугу.
Нават птушкі не смеюць тузацца,
Нават і ты, мой анёл, засмучаны.
Як спытаюць, не ведаю, кім жа назвацца,
Дзе ж той праменьчык свабоды чаканы?
Я чалавек, дык і ты ж чалавек,
Навошта мы сварымся паміж сабою?
Мару аб тым, как пражыць ўвесь свой век,
Не каменнай глыбай, но быццам ў моры валною.
Ёсць шэрыя людзі пад шэранькім небам,
Якія жадаюць без крылаў лятаць.
Ёсць розныя кнiжкi аб добрым i дрэнным,
Але ў іх не напішуць, дзе шчасце шукаць.
I толькі магутны белы крумкач
Можа да сонца падацца.
Ён чысты, ён светлы, без торб на плячах,
Iмкнецца да дому, не хоча сдавацца.
Як чалавек, так i гэты крумкач -
Усе мы дзецi мацi Зямлi.
З нас хопіць нягод і хопіць няўдач,
Мы рушылi ў пуць да дзівоснай далi.
Жыццё не турма, а лёс не прысуд,
Пусць кожны падасца насустрач святлу.
Я крылаў не маю, не маю пакут,
Аднак ў сэрцы схаваў мястэчка цяплу.
